Эксперт: Закон "Аб канфіскацыі маёмасці" не паўплывае на рэпутацыюЭксперт: Закон "Аб канфіскацыі маёмасці" не паўплывае на рэпутацыю Беларусі, бо яе не засталося. "Пасля "справы "Белгазпрамбанка", пасля дэфолту, пасля пасадкі "Боінга", пасля таго, як забаранілі выводзіць прыбытак і Лукашэнка ледзь не асабіста павінен ухваляць здзелкі па продажы бізнесу, ніякай рэпутацыі ўжо няма, каб яна магла цярпець", — зазначыў у каментары "Позірку" старшы навуковы супрацоўнік BEROC Леў Львоўскі.
Таксама, лічыць ён, закон не стане папярэджаннем для інвестараў, што ўкладваць грошы і весці бізнес у Беларусі небяспечна: "Сігнал — гэта калі адбываецца нешта новае, нечаканае, а тут ніякіх сенсацый".
На Нацыянальным прававым інтэрнет-партале 6 студзеня апублікаваны таемна прыняты парламентам і падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам закон "Аб канфіскацыі маёмасці", які ўзаконьвае канфіскацыю маёмасці за садзейнічанне "недружалюбным дзеянням" замежных дзяржаў.
Pozirk - Навіны пра Беларусь